Амерыканскі рэжысёр Олівер Стоўн падчас інтэрв'ю з Уладзімірам Пуціным папрасіў прэзідэнта Расіі стаць хросным бацькам яго 22-гадовай дачкі.

Стоўн і Пуцін

Стоўн і Пуцін

Стоўн пацікавіўся ў Пуціна, колькім дзецям ён з'яўляецца хросным бацькам. Той адмовіўся называць дакладную лічбу і адказаў, што стаў хросным для «адзінак».

Пасля гэтага рэжысёр папрасіў Пуціна стаць хросным бацькам для яго дачкі.

«Яна хоча быць праваслаўнай?» — удакладніў Пуцін.

«Мы зробім яе», — запэўніў Стоўн і ўдакладніў, што дзяўчыне 22 гады і яна выхавана ў «хрысціянскай традыцыі».

«Але трэба яе спытаць (аб хрышчэнні)», — адрэагаваў Пуцін, не даўшы адназначнага адказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0