kremlin.ru

kremlin.ru

У час сустрэчы з жыхарамі Тулуна Іркуцкай вобласці, які моцна пацярпеў ад паводкі, прэзідэнт Расіі пагутарыў з хлопчыкам.

Адна з удзельніц сустрэчы сказала кіраўніку дзяржавы, што Дзіма вельмі хоча з ім паразмаўляць. Пуцін знайшоў хлопчыка і спытаўся ў яго, што ён хоча. Той адказаў, што машынку. «Дзіма, будзе табе машынка. Ты якую хочаш? «Мерседэс»? Я паспрабую», — абяцаў Пуцін.

У час размовы з іншым хлопчыкам прэзідэнт спытаў, што здарылася з яго дзіцячым садком. «Ён патануў», — адказала дзіця і расказала, што будынак цяпер на рамонце.

Прычынай паводкі ў Іркуцкай вобласці, якая пачалася ў канцы чэрвеня, сталі моцныя дажджы і павышэнне ўзроўню вады ў рэках. У выніку бедства загінулі 25 чалавек.

Як вядома, фразай «Яна патанула» Пуцін адказаў на пытанне, што адбылося з расійскай падводнай лодкі «Курск» у 2000 годзе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?