Вядучы тэлеканала «Руставі 2» Георгій Габунія, які ў эфіры аўтарскай праграмы «Постскрыптум» абразіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, адхілены ад працы на два месяцы. Пра гэта паведамляецца на сайце канала.

Такое рашэнне 7 ліпеня прыняў самарэгулявальны орган «Руставі-2», азнаёміўшыся з тэкстам Габуніі, што быў напісаны ў якасці падводкі.

У сваю чаргу спікер расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін выказаўся за экстрадыцыю Габуніі і прыцягненне яго да крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Расіі, піша ТАСС.

Габунія ў нецэнзурнай форме выказаўся ў адрас Пуціна ў эфіры ад 7 ліпеня. У прыватнасці, ён назваў яго «смярдзючым акупантам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0