У Ганконгу дэманстранты прарваліся ў будынак парламента, паведамляе мясцовы тэлеканал i-Cable News.

Дзясяткі дэманстрантаў у масках, многія з якіх неслі ў руках імправізаваныя шчыты, увайшлі ў будынак Заканадаўчай рады позна ўвечары ў панядзелак.

Байцы спецпадраздзялення паліцыі адступілі ўглыб комплексу. Пратэстоўцы размалёўваюць сцены парламента графіці.

Удзельнікі акцый пратэсту пасля штурму парламента ўвайшлі ў залу пасяджэнняў і вывесілі брытанскі каланіяльны сцяг.

Адзін з пратэстоўцаў паспрабаваў павесіць каланіяльны сцяг Ганконга на гербе адміністрацыі. Аднак сцяг не ўтрымаўся на гербе, таму яго афарбавалі ў чорны колер. Сцяг павесілі на трыбуне спікера Заканадаўчай рады.

Ганконг быў калоніяй Брытаніі да 1997 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0