Намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў у панядзелак заклікаў Злучаныя Штаты вызваліць расійскага пілота Канстанціна Ярашэнку і абмяняць яго на любога амерыканца, арыштаванага ў Расіі.
Ярашэнка — гэта пілот, які адбывае ў ЗША 20-гадовы тэрмін за спробу кантрабандай даставіць у ЗША агромную партыю какаіну ад калумбійскіх паўстанцаў праз Ліберыю. Ён быў арыштаваны ў 2010 годзе і асуджаны ў 2011-м.
«Вызваліць Ярашэнку, памяняць яго на амерыканца ці амерыканцаў, якія адбываюць тэрмін тут», — цытуе расійскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакса» прапанову Рабкова.
0
0
0
0
0
0