Следчы камітэт скончыў раследаванне гучнай справы. 40-гадовы мінчук падзарабляў вырабам і распаўсюдам порна — таксама пісаў сцэнары для ўкраінцаў, якія здымалі сэкс са сваёй 3-гадовай дачкой.

Вядома, што абвінавачаны працаваў у адной з мінскіх арганізацый начальнікам аддзела. Але з 2007 года рэгулярна наведваў закрытыя інтэрнэт-форумы, якія спецыялізуюцца на продажы незаконнага кантэнту, у тым ліку дзіцячай парнаграфіі. А з 2012 года мужчына і сам неаднаразова вырабляў і распаўсюджваў у інтэрнэце парнаграфічныя фота- і відэаматэрыялы.

Таксама мінчук займаўся і напісаннем сцэнарыяў для порнафільмаў, па якіх сямейная пара з Украіны з 2016 года вырабляла фота і відэа з удзелам сваёй малой дачкі. Пасля гэтыя ролікі і фатаграфіі прадаваліся ў інтэрнэце на спецыялізаваных сайтах.

У якасці аплаты мінчук прымаў крыптавалюту — для канспірацыі. Зарабіў не менш за 6600 рублёў у эквіваленце, паведамляюць следчыя.

Дарэчы, мужа і жонку ўкраінскія праваахоўнікі затрымалі ў мінулым годзе. Іх дачцэ на момант затрымання бацькоў споўнілася ўсяго пяць гадоў.

Пасля вылічылі і беларуса-сцэнарыста. Мінчука затрымалі ў лютым 2019 года. Яму пагражае да 13 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0