У панядзелак аднавіліся акцыі пратэсту ў Ганконгу, частка мітынгоўцаў паспрабавала разбіць шкляныя дзверы ўваходу ў парламент, перадае South China Morning Post. Яны выкарыстоўвалі металічныя вазкі і жалезныя пруты.

З іншага боку выстраіліся паліцыянты ў ахоўным рыштунку з металічнымі шчытамі. Яны распылілі слёзацечны газ, каб адагнаць пратэстоўцаў.

Каля будынка парламента знаходзяцца некалькі сотняў маніфэстантаў, піша SCMP. Да іх выйшаў адзін з дэпутатаў і паспрабаваў пераканаць спыніць спробы прарвацца ўнутр. Аднак людзі ігнаруюць яго просьбы.

Пратэсты прымеркаваны да 22-й гадавіны перадачы рэгіёну пад кантроль Пекіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0