Сёння пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па сусветнай гісторыі (найноўшы час). На яго зарэгістраваліся каля 1,5 тыс. чалавек, паведамляе БелТА.

ЦТ па сусветнай гісторыі - апошняе, якое абітурыенты здаюць у асноўны дзень.

30 чэрвеня стартавала рэгістрацыя на тэсціраванне ў рэзервовыя дні для тых, хто не змог прыйсці на экзамен па ўважлiвай прычыне. Такія абітурыенты 6 і 8 ліпеня будуць здаваць ЦТ па беларускай і рускай мовах і 6 і 10 ліпеня - па ўсіх астатніх прадметах. Яно пройдзе ў БДУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0