Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам у дэмілітарызаванай зоне на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі ў нядзелю, 30 чэрвеня, перадае CNN.

«Я сустрэнуся са старшынёй Кімам», — паведаміў Трамп. «Проста паціснуць руку і павітацца», — дадаў ён. Паводле яго слоў, Кім Чэн Ын таксама жадае гэтай сустрэчы. «Поціск рукі вельмі шмат значыць», — растлумачыў Трамп.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін у сваю чаргу пацвердзіў, што сустрэча адбудзецца сёння. «Упершыню за 66 гадоў пасля падпісання пагаднення аб перамір'і ЗША і Паўночная Карэя сустракаюцца ў Пханмунджоме», — адзначыў Мун Чжэ Ін.

Пасля саміту G20 у Осацы, Трамп накіраваўся з візітам у Паўднёвую Карэю. Падчас гэтага візіту прэзідэнт ЗША праз Twitter прапанаваў Кім Чэн Ыну правесці кароткую сустрэчу ў дэмілітарызаванай зоне на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0