Падчас брыфінгу, які ў чацвер прайшоў у Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, Уладзімір Зяленскі коратка пракаментаваў інфармацыю аб дамоўленасці Віктара Медведчука, паведамляюць інфармагенцтвы.

У Мінску заўтра «ДНР» і «ЛНР» перададуць чатырох украінскіх палонных

Мяркуючы па адказе прэзідэнта Украіны, ён не ўпаўнаважваў Медведчука ні на якія перамовы.

«Я ні разу ў жыцці не меў зносіны са спадаром Медведчуком. Не разумею, чаму, калі ў нас ёсць вялікая, незалежная, самастойная Украіна, у нас павінны быць пасярэднікі», — сказаў Зяленскі.

«Ён [Медвядчук - Рэд.] ведае маё стаўленне да гэтага пытання. Чаму пытанне аб вяртанні палонных і аб спыненні вайны падымаецца з яго боку толькі пад выбары — спытаеце ў яго».

Раней Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў, што не гатовы ісці на прамыя перагаворы з прадстаўнікамі «ЛНР» і «ДНР».

Віктар Медвядчук узначальвае партыю «Апазіцыйная платформа — За жыццё». Таксама ён — кум Уладзіміра Пуціна.

Пазачарговыя парламенцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 21 ліпеня. Лідарам парламенцкай гонкі з вялікім адрывам застаецца прэзідэнцкая партыя «Слуга народа», за якую гатовыя аддаць голас 47,5% апытаных. Пераадольваюць пяціпрацэнтны бар'ер партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» (Юрый Бойка, Вадзім Рабіновіч, Віктар Медвядчук), «Бацькаўшчына» (Юлія Цімашэнка), «Еўрапейская салідарнасць» (Пятро Парашэнка), «Голас» (Святаслаў Вакарчук).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0