Здарэнне адбылося 23 сакавіка, 29-гадовая гамяльчанка звярнулася ў міліцыю, паведамляе гомельская абласная міліцыя.

Жанчына распавяла, што невядомы мужчына на вуліцы Лепяшынскага распыліў ёй у твар газ з балончыка.

Пацярпелая распавяла следча-аператыўнай групе, што ехала на сваёй машыне па вуліцы Лепяшынскага. Пераладкоўваючыся ў іншы шэраг, яна падрэзала іншы аўтамабіль. Праз нейкі час тая машына яе абагнала і прымусіла спыніцца. Пакрыўджаны кіроўца падышоў да яе аўто. Жанчына апусціла акно і спытала, што здарылася. У адказ мужчына дастаў пярцовы балончык, распыліў ёй у твар, вярнуўся да свайго аўто і з'ехаў.

Жанчына запомніа марку машыны крыўдзіцеля, але не запомніла нумар. Па запісах з відэакамераў аператыўнікі вылічылі і затрымалі 53-гадовага нападніка. . 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0