У крыві 34-гадовай мадэлі Іман Фадзіл, што памерла 1 сакавіка, выяўленыя высокая канцэнтрацыя кадмію і сурмы, паведаміў пракурор Мілана Франчэска Грэка.

Па словах Грэка, канцэнтрацыя кадмію перавышала норму ў сем разоў, а сурмы — у тры разы. Акрамя гэтага, папярэднія аналізы паказалі наяўнасць у арганізме Фадзіл радыеактыўных элементаў.

Фадзіл была адным з галоўных сведкаў абвінавачвання супраць былога прэм'ера Італіі Сільвіа Берлусконі па «справе Рубі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0