Беларуская міліцыя моцная сваімі традыцыямі — ініцыятыўнасцю і прафесіяналізмам. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай міліцыі, перадае БелТА.

«Беларуская міліцыя сёння эфектыўна выконвае пастаўленыя перад ёй задачы шмат у чым таму, што мы не чакаем ад лёсу ніякіх падарункаў. Мы карыстаемся праверанымі міліцэйскімі метадамі — асабісты вышук, ініцыятыва, высокае прафесійнае майстэрства і добрае стаўленне да людзей. Усё гэта — тыя традыцыі, якімі моцная беларуская міліцыя», — адзначыў Ігар Шуневіч.

Разам з тым ён падкрэсліў, што ў працы праваахоўнікаў актыўна выкарыстоўваюцца і сучасныя тэхналогіі.

Ён звярнуў увагу, што таксама неабходна павышаць узровень культуры супрацоўнікаў міліцыі. Бо гэты фактар уплывае і на ўзровень даверу людзей, і на вынікі службовай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0