Намеснік памочніка дзяржсакратара Джордж Кент прыбыў з афіцыйным візітам у Мінск. Ён наведаў парк імя Янкі Купалы, каб ушанаваць памяць Антона і Івана Луцкевічаў — заснавальнікаў БНР, паведамляе пасольства ЗША.

У рамках візіту ў Беларусь у прадстаўніка Дзярждэпа ЗША плануецца афіцыйная сустрэча з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем.

Гэта ўжо другі візіт прадстаўніка Дзярждэпа ЗША ў Мінск. У канцы кастрычніка ў Беларусь прылятаў памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Уэс Мітчэл, які назваў Беларусь «часткай бастыёна, які абараняе ад расійскага неаімперыялізму». Тады Лукашэнка заявіў, што разлічвае, што гэта будзе сапраўды гістарычны візіт, «з якога пачнецца, хай паступовы і павольны, выхад з таго стану, у якім знаходзяцца беларуска-амерыканскія адносіны».

У лістападзе Мінск наведалі былы камандуючы сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе, эксперт Цэнтра па аналізе еўрапейскай палітыкі Бэн Ходжэс, старшы дырэктар Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Дж. Байдэна Майкл Карпэнтэр, эксперт аналітычнага цэнтра «Карпарацыя РЭНД» Брус Макклінтак, прэзідэнт Джеймстаўнскага фонду Глен Ховард і старшы навуковы супрацоўнік гэтага фонду Уладзімір Сокар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?