Дактары былі змушаны ўвесці 3-гадовага Амара Вогана ў штучную кому, каб уратаваць яму жыццё, пасля таго як ён знайшоў пад бацькоўскім ложкам заначку шакаладных цукерак, паведамляюць брытанскія СМІ.

Яго 34-гадовая мама з лонданскага раёна Уэмблі пайшла ў кіно, пакінула 38-гадовага тату на гаспадарцы з траімі дзецьмі. Той не скмеціў, як малое выцягнула і з'ела цукеркі з пакунку. Дзіця амаль адразу пачало задыхацца. Ін'екцыя адрэналіну не дапамагла.

Хуткая дапамога забрала малое ў шпіталь, каб уратаваць яму жыццё.

Шакаладныя цукеркі былі адзіным малочным прадуктам у доме.

Мяркуецца, што каля 2% дзяцей маюць алергію на каровіна малако рознай ступені інтэнсіўнасці. Дактары разыходзяцца ў думках, чаму колькасць алергікаў у апошнія дзесяцігоддзі рэзка вырасла. Некаторыя звязваюць гэта з экалогіяй, іншыя — з рэзкім зніжэннем дзіцячай смяротнасці, калі нават слабыя дзеці выжываюць. Існуе і тэорыя, якая звязвае рост алергій з вынаходствам і выкарыстаннем парацэтамолу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?