9 лютага ў Варшаве галоўная рэдактарка сайта «Хартыя97» Наталля Радзіна была ўзнагароджаная медалём да стагоддзя БНР. Такі ж медаль атрымала ўдава выбітнога беларускага гісторыка Юрыя Туронка. На жаль, медалём да 100-годдзя БНР яго ўзнагародзілі пасмяротна, паведамляе charter97.link.

Узнагароду Радзінай уручыў прадстаўнік Рады БНР Аляксей Дзікавіцкі.

Быў зачытаны дэкрэт старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы аб узнагароджанні медалём галоўнай рэдактаркі «Хартыі-97» Наталлі Радзінай.

«Атрымаць гэты медаль ад Рады БНР для мяне - вялікі гонар. Беларуская Народная Рэспубліка - гэта сімвал нашай незалежнасці і свабоды», — сказала Радзіна.

Фота: Charter97.

Фота: Charter97.

18 лютага медалём БНР быў пасмяротна ўзнагароджаны выбітны гісторык Юры Туронак. Узнагарода была ўручаная яго ўдаве Зінаідзе Туронак.

Фота: Белсат.

Фота: Белсат.

Медаль, сярод іншых, атрымаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў, пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, акадэмік Радзім Гарэцкі, стваральнікі эталона дзяржаўнага герба «Пагоня» Аляксей Марачкін і Леў Талбузін і многія іншыя.

Медаль да стагоддзя БНР беларускі ўрад у эміграцыі ўручае «за прыжыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларускай мовы, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

Фота: Charter97.

Фота: Charter97.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0