Адсутнасць базавага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам контрпрадуктыўна для абодвух бакоў. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з еўрапейскім камісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам, паведамляе БелТА.

«Хацеў бы пачуць, што неабходна зрабіць для таго, каб як мага хутчэй заключыць базавае пагадненне паміж Беларуссю і ЕС, таму што такі прававы вакуум паміж суседзямі, вядома, контрпрадуктыўны для абодвух бакоў», — адзначыў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр таксама закрануў тэму заключэння з ЕС пагаднення аб спрашчэнні візавых працэдур, гэты дакумент ужо на фінішнай стадыі.

Еўракамісар Гюнтэр Этынгер наведвае з рабочым візітам Беларусь 17-18 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0