Міністэрства адукацыі прапрацуе пытанне прававога рэгулявання мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах Беларусі. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

«Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі будуць узмоцнены меры бяспекі і дысцыпліны. Сумесна з зацікаўленымі прапрацуем пытанне аб нарматыўным рэгуляванні мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах», — сказала Людміла Высоцкая.

Асаблівая ўвага будзе нададзена выхаваўчай і сацыяльна-псіхалагічнай працы.

«Ва ўстановах адукацыі будзе ўзмоцнена работа школьных псіхолагаў. Будзе распрацаваны алгарытм сумесных дзеянняў з бацькамі ў плане кантролю занятасці падлеткаў пасля вучобы. Законныя прадстаўнікі не павінны ўхіляцца ад выхавання. Ім варта ведаць, чым займаюцца ў вольны час дзеці, дзе яны знаходзяцца, што глядзяць у інтэрнэце, з кім маюць зносіны ў сацыяльных сетках, трэба выбудаваць з імі даверныя адносіны», — адзначыла прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0