Google анансавала з'яўленне дапоўненай рэальнасці ў Google Maps, а таксама прадэманстравала праграму ў дзеянні, перадае The Wall Street Journal.

Новы функцыянал будзе працаваць наступным чынам: пасля запуску камеры праграма вызначыць месцазнаходжанне карыстальніка і параўнае яго з базай даных Street View. Як толькі сістэма ўдакладніць лакацыі, на экране з'явяцца 3D-стрэлкі, якія паказваюць дарогу ў патрэбным кірунку.

Пры гэтым у кампаніі не хочуць, каб карыстальнікі занадта спадзяваліся на функцыю дапоўненай рэальнасці. Таму, калі пакінуць тэлефон у такім рэжыме надоўга, экран пацямнее. Google ідзе на такую меру дзеля бяспекі людзей, а таксама для эканоміі зарада батарэі смартфона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0