Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў артыкул памочніка кіраўніка дзяржавы і аднаго з ідэолагаў Крамля Уладзіслава Суркова пра пуцінізм як ідэалогію будучыні, піша Інтэрфакс.

«Гэта яго пункт гледжання. У яго ёсць прыхільнікі, ён можа выклікаць спрэчкі, але ён цікавы. Не думаю, што прэзідэнт з ім ужо азнаёміўся, але ён будзе дакладзены яму ў агульным дайджэсце СМІ», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Філасофскі артыкул Суркова: Пуцін — дзеяч маштабу Пятра І, расійскі шлях — самадзяржаўе, пуцінізм — ідэалогія будучыні, іншыя дзяржавы будуць пераймаць расійскую мадэль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0