Мінчанка здала сваю двухпакаёвую кватэру двум маладым людзям. Калі наймальнікаў не было дома, гаспадыня кватэры разам з сужыцелем скрала бытавую і лічбавую тэхніку, 3850 даляраў, 1200 расійскіх рублёў і 100 рублёў, а таксама адзенне і абутак. Напрыканцы зламыснікі паласаваліся плаўленым сырам арандатараў, піша guvd.gov.by
guvd.gov.by
Для таго каб адвесці ад сябе падазрэнні, пара ўзламала металічныя ўваходныя дзверы, хоць у гаспадыні быў другі набор ключоў.
На скрадзеныя грошы пара зняла кватэру. Частку сумы мужчына патраціў на дарагі падарунак сваёй каханай (залаты пярсцёнак з брыльянтам), напярэдадні крадзяжу ў жанчыны быў дзень нараджэння.
Гаспадыню кватэры і яе сужыцеля затрымалі праз пару дзён. Мужчына, высветлілася, неаднаразова судзімым за злачынствы маёмаснага характару, а таксама за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Жанчына таксама ўжо судзімая — за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
Дарэчы, на здымнай кватэры аператыўнікі выявілі 0,2 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «Альфа - PVP».