У Лунінецкім раёне на 34-гадовую жанчыну завялі 8 крымінальных справаў. Мяркуецца, яна заразіла ВІЧ 8 мужчын.
Як паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, жанчына даведалася пра сваю хваробу ў 2013 годзе. Аднак ад неабароненага сэксу яна не адмаўлялася, партнёраў пра свой дыягназ не папярэджвала.
Спачатку ВІЧ выявілі ў трох яе сэксуальных партнёраў і завялі крымінальную справу. Аднак цяпер следчыя даведаліся яшчэ пра пяць эпізодаў.
Жанчына знаходзіцца пад вартай.
0
0
0
0
0
0