У міліцыю паступіла заява ад 32-гадовага магілёўца, якога пабіў незнаёмы мужчына. Канфлікт адбыўся каля аднаго з гандлёва-забаўляльных цэнтраў горада каля другой гадзіны ночы.

32-гадовы жыхар горада ў той вечар перабраў са спіртнымі напоямі. Яму пачулася, што незнаёмы непрыгожа выказаўся на адрас яго сваякоў, і ён вырашыў падысці і разабрацца. Але пагаварыць не атрымалася: не разумеючы, чаго ад яго хочуць, магілёвец проста адмахнуўся, за што і быў пакараны — мужчына пачаў біцца.

Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?