У Крамлі сцвярджаюць, што наёмнікі неафіцыйных расійскіх прыватных вайсковых кампаній прысутнічаюць у Судане легітымна. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, перадае ТАСС.

Фота: Twitter.

Фота: Twitter.

«Сапраўды, інструктары там працуюць, яны ўжо працуюць значны час. Гэта ўсё ў рамках двухбаковых расійска-суданскіх адносін, абсалютна легітымна», — сказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.

Пры гэтым ён адмовіўся прыводзіць нейкія падрабязнасці іх дзейнасці ў Судане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0