flickr.com
«Манчэстэр Юнайтэд» звольніў Жазэ Маўрынью з пасады галоўнага трэнера. Клуб пажадаў партугальскаму спецыялісту поспехаў у далейшай працы.
Імя в.а. галоўнага трэнера будзе названа ў хуткім часе.
Маўрынью ўзначаліў МЮ ўлетку 2016 года, у сезоне 2016-2017 клуб заняў 6-е месца ў прэм'ер-лізе, але выйграў Лігу Еўропы, у 2017-2018 фінішаваў на другім месцы. У гэтым сезоне МЮ ідзе на 6-м месцы, але адставанне ад лідара складае 19 балаў. Апроч таго, Маўрынью неаднаразова сварыўся з вядучымі гульцамі.
0
0
0
0
0
0