Галасаванне праходзіла ў 2010 годзе. Акрамя Расіі, на правядзенне турніру прэтэндавалі Англія, а таксама сумесныя заяўкі Галандыі з Бельгіяй і Партугаліі з Іспаніяй.

Гватэмалец распавёў у судзе, што яму прапаноўвалі сотні тысяч даляраў за патрэбны голас. Сальгера некалькі разоў сустракаўся з неназваным чалавекам для абмеркавання подкупу. Хабар чыноўніку павінен быў перадаць наяўнымі чалавек з Італіі.

Сальгера распавёў, што прагаласаваў, як яму казалі, але хабару ён так і не атрымаў. Чалавек, які павінен быў перадаць яму грошы, не адказваў на званкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0