4 снежня ў адным з цэхаў Мінскага завода шасцерняў абарваўся трос з цяжкім грузам. Траўмы атрымаў рабочы, пазней ён памёр у бальніцы. Пра гэта паведамляе Tut.by.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў рамонтна-механічным цэху. З цяжкімі траўмамі рабочага павезлі ў бальніцу, дзе ён памёр.
«У ходзе выканання работ лопнуў трос маставога крана, які рабіў перасоўванне крышкі прэса масай 3,8 тон. Груз упаў на нагу рабочаму, ён атрымаў цяжкія траўмы», — удакладнілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
На заводзе пацвердзілі: «Так, бяда такая адбылася. Сёння яго пахавалі, супрацоўніку было 58 гадоў».
0
0
0
0
0
0