Увечары 23 лістапада ў вёсцы Гольчычы Слуцкага раёна на пажары загінуў 30-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе інфармацыйны партал Слуцка са спасылкай на Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

Загінулы перыядычна бываў у гэтым доме, бо дом належаў яго бацьку, які памёр у красавіку 2018 года.

У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы, выгарэла два пакоі, пашкоджаны яшчэ адзін пакой. Аўтаматычны пажарны апавяшчальнік у доме усталяваны не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0