«Знішчым капіталізм». Уладзіслаў Серада. Фота з «Гарадзенскай Вясны»
16 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна завяршыўся чарговы працэс за перапост у сацыяльнай сетцы.
Як паведамляюць «вясноўцы», івацэвіцкі анархіст Уладзіслаў Серада прызнаны вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Серада пакуль што знаходзіцца ў Гродна на «хіміі». Ён быў асуджаны за бойку ў Бярозе, як сцвярджае анархіст, — з неанацыстамі.
Жыхара Івацэвічаў вінавацілі ў рэпосце «Укантакце» трох паведамленняў: пра акцыю маскоўскіх анархістаў, а таксама пра акцыі супраць так званага дэкрэту «аб дармаедстве».
Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла прысудзіла яму штраф памерам 15 базавых велічынь (367,5 рублёў).
0
0
0
0
0
0