Кампанія LG і відэаплатформа MEGOGO запусцілі ў Беларусі анлайн-тэлебачанне «LG Плюс Канал».

Гэта пляцоўка інтэрнэт-тэлебачання, даступная для ўладальнікаў смарт-тэлевізараў LG мадэльнага шэрагу 2017 і 2018 гадоў. Карыстальнікам прапануецца доступ да 98 тэлеканалаў — ад «Беларусь 1» да спартыўных трансляцый. Траціна каналаў даступная ў HD / FHD якасці.

Адна з перавагаў такога інтэрнэт-тэлебачання — праграмы можна глядзець у запісу.

Для ўсіх новых карыстальнікаў сэрвісу прапануецца бясплатная тэставая падпіска на 3 месяцы. Пасля такі пакет «Аптымальны» з 59 каналаў будзе каштаваць 5,9 рубля на месяц. Пакет «Максімальны» (97 каналаў) каштуе 9,9 рубля.

Апроч таго, 10 каналаў з фільмамі можна глядзець бясплатна заўсёды.

Каб скарыстацца сэрвісам, трэба адкрыць на смарт-тэлевізары LG дадатак MEGOGO.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?