Фота: Lam Yik Fei / Getty Images

Фота: Lam Yik Fei / Getty Images

Як высветлілі аналітыкі, у 2018 годзе першае месца ў спісе заняла Козуэй-Бі, размешчаная на паўночным узбярэжжы Ганконга. Сярэдняя стаўка арэнды мясцовых памяшканняў пад крамы складае 2,7 тысячы даляраў за квадратны фут (0,09 квадратнага метра) у год.

Нью-ёркская Пятая авеню апусцілася на другое месца: там стаўка за год знізілася з трох тысяч да 2,25 тысячы даляраў за фут у год. Трэцяе месца ў рэйтынгу дасталася лонданскай Нью-Бонд-стрыт з арэнднай стаўкай на ўзроўні 1,7 тысячы даляраў за фут ў год. Яна ж прызнаная самай дарагой вуліцай Еўропы.

У першую пяцёрку ўвайшлі Елісейскія палі (Парыж, чацвёртая пазіцыя, 1,5 тысячы даляраў за квадратны фут у год) і Віа Монтэнапалеоне (Мілан, пятая пазіцыя, 1,47 тысячы даляраў за фут). Месцы з шостага па дзясятае (у парадку змяншэння арэнднай стаўкі) занялі квартал Гіндза ў Токіа, Піт-Стрыт-Мол у Сіднэі, Мендан у Сеуле, Банхофштрасэ (Цюрых), Кольмаркт (Вена).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?