У 23:19 9 лістапада ў вёсцы Слабажаны Баранавіцкага раёна адбыўся пажар у жылым драўляным доме з прыбудаваным гаспадарчым будынкам, які належаў 63-гадоваму пенсіянеру.

Як паведамляюць брэсцкія ратавальнікі, агнём знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцце, сцены і маёмасць. У агні загінуў гаспадар дома. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0