Цімы Беларускіх стаў вядомы ў жніўні 2018 года: менавіта тады выйшаў яго трэк «Мокрыя кросы». На сёння ў «Мокрых кросаў» больш за 9 мільёнаў праглядаў на ютубе. Разам з песняй «Незабудка» хіт ужо некалькі месяцаў трымаецца ў топ-5 Яндэкс.Музыкі.

На трэцім мінскім сольніку спевака зноў быў поўны аншлаг: 1200 квіткоў раскупілі задоўга да дня канцэрта. І гэта прытым, што Цімы яшчэ нават не запісаў першы альбом.

У «Рэпабліку» сабраліся прыхільнікі ўзростам ад 12 да 40 год. Многія з іх прастаялі ў чарзе больш за 2 гадзіны, каб трапіць у клуб першымі.

Прыехаць на канцэрт з іншых гарадоў, стаяць да раніцы ў чарзе, пайсці замуж за свайго куміра, правакацыйныя пытанні пра пацалункі на сцэне, цікавы каментар Паўла Белавуса — усё гэта можна пабачыць у нашым відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?