Суд на Камчатцы прызнаў вінаватым 46-гадовага жыхара Беларусі. Мужчыну прысудзілі да 15 гадоў калоніі за сэксуальны гвалт над дзіцем і выраб дзіцячай парнаграфіі.

У верасні 2015 года, знаходзячыся ў гасцях у сваякоў, мужчына гвалтаваў 6-гадовую пляменніцу, зрабіўшы фотаздымкі. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Падсудны не чуў пра гэты прысуд і ў судовым пасяджэнні не ўдзельнічаў. З 2017 года ён сядзіць у беларускай калоніі за аналагічнае злачынства.

Да арышту мужчына працаваў у Мінску ў адной з устаноў па выхаваўчай працы з непаўналетнімі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?