post-gazette.com

post-gazette.com

Нейкі чалавек адкрыў стральбу ў сінагозе ў амерыканскім Пітсбургу. Загінулі восем чалавек, у выніку стралок здаўся паліцыі пасля перастрэлкі.

Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал KDKA са спасылкай на свайго карэспандэнта.

Здарэнне адбылося ў раёне вуліц Уілкінс і Шэйда. Па дадзеных мясцовай радыёстанцыі KDKA, стральба адбылася ў сінагозе «Дрэва жыцця». Загінулі прынамсі восем чалавек. Стралок быў паранены і здаўся паліцыі. Паведамляецца, што гэта белы мужчына.

KDKA удакладняе, што ён зайшоў у сінагогу і перад тым як адкрыць стральбу, выкрыкваў антысеміцкія лозунгі.

Калі паліцэйскія прыбылі да сінагогі, нападнік адкрыў па іх агонь, пачалася перастрэлка. Трое паліцыянтаў былі параненыя.

На здарэнне адрэагаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. «Я сачу за падзеямі ў Пітсбургу, у Пенсільваніі. Праваахоўныя органы на месцы. Людзі ў раёне Сквірэл-хіл павінны заставацца ў сховішчы. Беражыцеся стралка. Захавай вас Бог!» - напісаў ён у твітары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0