Да канца года ў Курапатах плануецца ўсталяваць памятны знак і добраўпарадкаваць сумежную тэрыторыю. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ФПБ Аляксандр Мікша, перадае БелТА.

Фота: Tut.by.

Фота: Tut.by.

Падмурак пад знак ужо вырабілі і паставілі, у майстэрнях горада ідзе выраб самога знака, адліваецца звон.

«У найбліжэйшы час суцэльная канструкцыя будзе прывезена сюды і ўсталяваная. Мы плануем, што гэта адбудзецца да канца года», — распавёў Аляксандр Мікша.

Ён падкрэсліў, што ўрочышча стане месцам памяці і смутку, і сюды, каб памаліцца, запаліць свечку або лампаду, зможа прыйсці кожны, незалежна ад палітычных і рэлігійных поглядаў.

Сёння ў Курапатах па ініцыятыве ФПБ праходзіць суботнік па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі. Працуюць каля 200 чалавек з «Белай Русі» і БРСМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0