Аляксандр Лукашэнка наведаў Гродна 19 кастрычніка. 

Апроч іншага, у праграме кіраўніка краіны была сустрэча са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у час якой ён панаракаў на ад'езд моладзі на вучобу за мяжу, а таксама прапанаваў забіраць студэнтаў у войска ў час канікул. 

Адметна, што на сустрэчы з Лукашэнкам прысутнічала беларускамоўная студэнтка Аляксандра Радковіч, яна вучыцца на трэцім курсе на філолага, летась Аляксандра стала «Студэнтам года» паводле версіі БРСМ. 

Чытайце: Пераможца конкурсу «Студэнт года»: Адукацыя мае быць беларускамоўнай

Праўда, пытанне кіраўніку краіны яна задала па-руску. Гэтак жа дала і інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлебачанню. 

Лукашэнка падарыў ёй ручку. 

Чаму яна не гаварыла з ім па-беларуску? 

«Пыталася я сапраўды па-руску, а падарунак [ад універсітэта] прэзентавала па-беларуску», — адказала яна «Нашай Ніве». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?