Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыуш Блашчак заявіў, што краіна адновіць вайсковы полк у горадзе Сувалкі каля мяжы з Расіяй, распавялі ў абаронным ведамстве. Сувалкі знаходзяцца прыкладна за 40 кіламетраў ад Беларусі.

«Прыняў рашэнне аб аднаўленні палка ў Сувалках. Бяспека — адзін з нашых прыярытэтаў. У найбліжэйшыя месяцы падраздзяленне, якое дзейнічае ў Сувалках, будзе павялічана колькасна», — сказаў Блашчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0