Расійскі тэлеграм-канал «Старая площадь» адрэагаваў на вынікі пасяджэння Сінода РПЦ і прыезду патрыярха Кірыла ў Мінск.

Фота: фэйсбук.

Фота: фэйсбук.

«Нікчэмнае відовішча рэдзенькага натоўпу, які прыйшоў убачыць свайго патрыярха Кірыла, які наведаў беларускі храм у рамках Сінадальнага візіту клірыка РПЦ у Мінск»,

— піша маскоўскі канал.

«Старая площадь» пералічвае несуцяшальныя вынікі праўлення Кірыла:

  • Знікненне «Трэцяга Рыму» і аднаўленне «Другога Рыму» — Канстанцінопаля.
  • Страта адной з самых вялікіх праваслаўных пастваў.
  • Адкрыццё «акна магчымасцей» для беларускіх цэнтрабежных, аўтакефальных тэндэнцый у будучыні.
  • Ізаляцыя РПЦ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0