Футбаліст «Ювентуса» Крышціяну Раналду падазрае прэзідэнта мадрыдскага «Рэала» Фларэнтына Перэса ў змове супраць сябе, паведамляе РБК са спасылкай на Football Italia.

Фота: Flickr

Фота: Flickr

Паводле выдання, футбаліст лічыць, што кіраўніцтва іспанскага клуба стаіць за аднаўленнем супраць яго справы аб згвалтаванні, а таксама шэрагам іншых няўдач, якія здарыліся ў яго кар'еры за апошні час.

У верасні амерыканская мадэль Кэтрын Майорга абвінаваціла Раналду ў згвалтаванні, якое нібыта ён здзейсніў у 2009 годзе ў Лас-Вегасе. Раналду лічыць, што за абвінавачваннямі ў згвалтаванні стаіць кіраўніцтва «Рэала», якое арганізавала супраць футбаліста змову.

Раналду таксама абвінавачвае былы клуб у няўдачах у барацьбе за індывідуальныя ўзнагароды па выніках мінулага сезону. Футбаліст быў намінаваны на званне лепшага гульца года па версіі УЕФА і ФІФА, а таксама на прэмію Ферэнца Пушкаша, якая ўручаецца аўтару самага прыгожага гола мінулага сезону. Ні адну з гэтых узнагарод Раналду не атрымаў.

Акрамя таго, Раналду лічыць, што кіраўніцтва «Рэала» можа стаяць за яго выдаленнем у нядаўнім матчы «Ювентуса» ў Лізе чэмпіёнаў супраць «Валенсіі». Футбаліст атрымаў чырвоную картку за тое, што дакрануўся да галавы Джэйсана Мурыльё. Суддзя палічыў паводзіны Раналду неспартовымі і выдаліў гульца з поля.

Раней стала вядома, што кампанія EA Sports прыбрала выяву Раналду са сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках. Гэта адбылося пасля таго, як стала вядома пра тое, што футбаліста вінавацяць у згвалтаванні. EA Sports, а таксама кампанія Nike, якія звязаны з Раналду спонсарскімі кантрактамі, заявілі, што занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася і будуць сачыць за яе развіццём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0