РПЦ спыняе ўдзел у структурах пад кіруючай роляй Канстанцінопальскага патрыярхата і перастае памінаць Сусветнага патрыярха Варфаламея падчас набажэнстваў. Пра гэта заявіў старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, паведамляе РИА Новости.

«Еўхарыстычныя зносіны паміж цэрквамі не перапыняюцца. Гэта рашэнне пакуль што не пазбаўляе магчымасці клірыкаў Канстанцінопальскага патрыярхата і Рускай праваслаўнай царквы здзяйсняць сумесныя набажэнствы», — растлумачыў прэс-сакратар кіраўніка РПЦ Кірыла Аляксандр Волкаў.

Прэс-сакратар дадаў, што спыненне памінання азначае, што Кірыл перастане прамаўляць імя патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея падчас літургіі, гэта значыць перастане за яго маліцца падчас галоўнага царкоўнага набажэнства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0