Кіеўскі апеляцыйны суд арыштаваў акцыі даччыных прадпрыемстваў ВТБ, Прамінвестбанка, Сбербанка ва Украіне па іску некалькіх прадпрыемстваў бізнэсмена Ігара Каламойскага аб выплаце кампенсацый за страту актываў у Крыме.
Рашэнне прынялі ў мэтах выканання рашэння Гаагскага Міжнароднага арбітражнага суда.
Як паведамлялі СМІ ў маі, агульная сума патрабаванняў да Расіі аб кампенсацыі за страчаныя крымскія актывы складае каля $7,5 мільярда.
Нагадаем, раней беларускі «Парытэтбанк» двойчы падаваў заяўку на куплю ўкраінскай «дачкі» расійскага Сбербанка. Двойчы Нацыянальны банк Украіны адмовіў.
0
0
0
0
0
0