З журналістаў Вольгі Чайчыц і Андрэя Козела, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат» знялі абмежаванне на выезд з краіны. Пра гэта Вольга напісала ў сваім фэйсбуку.

«Юрыдычных падставаў абмяжоўваць нас не было. І сёння судвыканаўца вымушана была адклікаць забарону на выезд. Суддзя дзяржынскага суда падцвердзіла, што я свабодна ў праве перамяшчэння. Дзякуй вялікі БАЖ і асабліва юрыдычнаму аддзелу, Французскай АЖ, і ўсім журналістам, якія пісалі пра гэтую недарэчную сітуацыю».

Нагадаем, журналістаў пастаянна штрафуюць за супрацоўніцтва з «Белсатам». У аўторак судовы выканаўца Яна Васюк выклікала Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела і паведаміла ім аб абмежаванні выезду з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0