Два браты з Латвіі арганізавалі ў Полацкім раёне незаконны бізнэс па экспарце неапрацаванай драўніны, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.

У 2016 годзе прадпрымальнікі прадалі ў Латвію ў адрас афіліраванай юрыдычнай асобы 2233 кубічных метры піловачнага бярвення, якое перавозілася лесавозамі. Усяго адправілі 63 машыны з прадукцыяй. Потым драўніна перапрадавалася на тэрыторыі Еўрасаюза.

Супраць замежных грамадзян (дырэктара і заснавальніка) распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) КК. У дачыненні да аднаго з іх расследуецца крымінальная справа па факце незвароту валюты з-за мяжы пры рэалізацыі драўніны на экспарт. Маёмасць фігурантаў арыштавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0