Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забараніў іранскаму ўраду весці любыя перамовы з ЗША, паведамляе Reuters.
«Я забараняю весці перамовы з Амерыкай… Амерыка ніколі не будзе выконваць дамоўленасцей, дасягнутых на перамовах», — сказаў Хаменеі.
Духоўны лідар Ірана дадаў, што выхад ЗША з ядзернай здзелкі з'яўляецца відавочным доказам таго, што Вашынгтону нельга давяраць.
Пры гэтым, Хаменеі выключыў магчымасць вайны са Злучанымі Штатамі.
0
0
0
0
0
0