Падчас здарэння жыхар Валожына спаў у парку ў стане алкагольнага ап'янення.
Кашалёк з грашыма і банкаўскімі карткамі скралі ў валожынца 1990 года нараджэння. Крадзеж адбыўся з 11.30 да 14.00 28 ліпеня. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, заснуў у парку. Беспрацоўны, судзімы ў 2016 годзе мінчанін скарыстаўся сітуацыяй. Урон склаў 200 рублёў.
Крымінальную справу ўзбудзілі 11 жніўня па артыкуле «Крадзеж».
0
0
0
0
0
0