Міністр фінансаў Турцыі Берат Албайрак, зяць прэзідэнта Рэджэпа Эрдагана, назваў падзенне курсу нацыянальнай валюты «атакай» і паабяцаў, што ўжо ў панядзелак раніцай інвестарам будзе прадстаўлены план дзеянняў па выратаванні ліры.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце Hürriyet.

«Гэта вельмі выразная атака , распачатая найбуйнейшым гульцом фінансавай сістэмы», — заявіў Албайрак.

Па словах міністра, банкі разам з урадам падрыхтавалі план дзеянняў у гэтай сітуацыі, у яго распрацоўцы ўдзельнічалі малыя і сярэднія прадпрыемствы рэальнага сектара, якія адчулі найбольшы ўплыў валацільнасці валюты.

Турэцкая ліра патаннела з пачатку года на 45%, прычым агенцтва тлумачыць гэта рэакцыяй інвестараў на многія антыамерыканскія заявы прэзідэнта Эрдагана.

У пятніцу, 10 жніўня, турэцкая ліра адчула найбольшае падзенне на працягу дня з 2001 года — курс абрынуўся на 18%.

Ваганні нацыянальнай валюты адбываюцца на фоне пагаршэння амерыкана-турэцкіх адносін. 

Так 10 жніўня амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп распарадзіўся ўдвая падняць пошліны на алюміній і сталь з Турцыі. У адказ Эрдаган прыгразіў «развітацца» з ЗША і сысці да новых саюзнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?