Сёння ў сацыяльных сетках з'явілася выява будынка на мінскай вуліцы Кастрычніцкай з надпісам, які адсылае да «справы БелТА» з пазначаным ніжэй нумарам «Советской Белоруссіі».

Як выявілася пазней, гэта быў калаж, створаны паблікам NewsBelarus.

Па «справе БелТА» ад 7 жніўня ідуць ператрусы, допыты і затрыманні журналістаў Tut.by і БелаПАН. Ім інкрымінуюць незаконны доступ да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0