corriere.it

corriere.it

Галкіпер турынскага «Ювентуса» Джанлуіджы Буфон афіцыйна абвясціў пра сыход з каманды. Ён згуляе за яе апошні раз у суботу — гэта будзе хатні матч з «Веронай».

Пра сваё рашэнне Буфон паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Турыне. Пры гэтым ён не стаў казаць пра завяршэнне кар'еры гульца.

Па словах галкіпера «Ювентуса», яшчэ два тыдні таму ён думаў, што завершыць кар'еру, але цяпер яму паступілі прапановы, якія ён гатовы разгледзець. Канчатковае рашэнне Буфон збіраецца прыняць на наступным тыдні.

Буфон адзначыў, што «Ювентус» прапануе яму адміністрацыйную працу ў клубе. Якую менавіта, футбаліст не ўдакладніў.

Джанлуіджы Буфон — адзін з найлепшых футбалістаў свету. Кар'еру гульца пачаў у «Парме», за «Ювентус» гуляе з 2001 года.

Сёння таксама з'явілася інфармацыя, што Буфон можа працягнуць кар'еру ў «Ліверпулі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0