Сухое надвор’е захаваецца ў сераду. Толькi ўдзень на паўночным захадзе атмасферны фронт прынясе непрацяглыя дажджы. Тэмпературны фон у начны час iстотна не зменiцца, а ўдзень паветра прагрэецца да 10—17 градусаў. Ранiцай у нiзiнах магчымы туман. Па меры перамяшчэння атмасфернага фронту на ўсход дажджы ў чацвер пройдуць у многiх раёнах Беларусi. У начны час тэмпература паветра iстотна не зменiцца i складзе 4—9 градусаў цяпла. Удзень стане халадней — ад 6 да 12 градусаў цяпла.

У пятнiцу, 24 кастрычнiка, кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькi на ўсходзе краiны. У начны час тэмпература паветра складзе 1—7 градусаў цяпла, у асобных раёнах чакаюцца замаразкi да нуля — мiнус 3 градусаў. Удзень тэмпература паветра застанецца ў ранейшых межах — 6—12 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?